Прынята пастанова Урада аб прававой асвеце грамадзян у 2021-2025 гадах

У мэтах павышэння ўзроўню прававой свядомасці і прававой культуры грамадзян прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2021 г. № 107 «Аб прававой асвеце грамадзян ў 2021 - 2025 гадах» (далей – Пастанова), якая апублікавана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. i ўступіла ў сілу.

Дадзенай Пастановай устаноўлены план мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян у 2021 - 2025 гадах (далей – План), які ўключае ў сябе 50 канкрэтных пунктаў, каардынацыю работы па яго выкананню забяспечвае Міністэрства юстыцыі.

План комплексны і ўключае ў сябе прапановы 60 дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і ўстаноў, і ў той ці іншай меры закранае розныя сферы жыццядзейнасці грамадства. У плане знайшлі адлюстраванне не толькі традыцыйныя мерапрыемствы, форумы, конкурсы і праекты, але і ўлічана імклівае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай сферы, інфармацыйных тэхналогій, прадугледжана прымяненне сучасных інструментаў кансультавання грамадзян па розных прававых пытаннях у мэтах забеспячэння іх прававой падтрымкай пры ўзнікненні розных жыццёвых сітуацый. Віртуальныя кансультанты, чат-боты і мабільныя дадаткі па прававой тэматыцы, – усё гэта сёння павінна стаць максімальна даступным.

         Асобны блок мерапрыемстваў у Плане тычыцца работы са сродкамі масавай інфармацыі і сацыяльнай рэкламы. З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, для выніковай прэвентыўнай працы дзяржаўным органам і арганізацыям неабходна забяспечваць эфектыўнае ўзаемадзеянне са СМІ. У тэле- і радыёэфірах, на старонках газет і часопісаў павінны з'яўляцца новыя тэматычныя прававыя перадачы, рубрыкі і калонкі. Важна каб юрысты, адвакаты, натарыусы, прававеды не толькі кампетэнтна, але і даступна распавядалі грамадзянам пра іх правы і абавязкі.

Важны момант – каналы камунікацыі і давядзення актуальнай прававой інфармацыі. Сёння ў Рэспубліцы Беларусь значная частка насельніцтва карыстаецца сацсеткамі, і большасць з гэтых карыстальнікаў выкарыстоўваюць іх з мабільных прылад. Менавіта таму формы прававой асветы павінны быць разнастайнымі, а прававую інфармацыю і каментарыі па пытаннях прымянення нарматыўных прававых актаў важна распаўсюджваць не толькі пры дапамозе СМІ, але і з дапамогай папулярных сацыяльных сетак і мэсэнджараў.

Асаблівае месца ў плане займае работа з дзецьмі і моладдзю. Правядзенне тыдняў прававых ведаў ва ўстановах адукацыі, развіццё дзейнасці юрыдычных клінік, праграмы факультатыўных заняткаў па правах чалавека ў школах, конкурсы творчых работ навучэнцаў, акцыі, віктарыны, алімпіяды на прававую тэматыку, – гэтыя і многія іншыя мерапрыемствы знайшлі адлюстраванне ў плане.

Акрамя таго, план уключае ў сябе і традыцыйныя мерапрыемствы, запатрабаваныя ў насельніцтва, такія як выязныя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, «прамыя тэлефонныя лініі», выступленні па прававых пытаннях у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі, акцыі па аказанні бясплатнай прававой дапамогі, тэматычныя семінары, мерапрыемствы па павышэнні статусу і прэстыжу сям'і ў грамадстве, абароны правоў дзяцей, у тым ліку ў праблемных сем'ях.

Важны складнік прававой асветы – даступнасць. Асобная ўвага нададзена развіццю інфармацыйна-прававых рэсурсаў, тэматычных банкаў дадзеных прававой інфармацыі, забеспячэнню функцыянавання публічных цэнтраў прававой інфармацыі.

Міністэрства юстыцыі не толькі як каардынатар названага плана, але і як выканаўца, працягне рэалізацыю ўжо традыцыйных праектаў «Права на дзяцінства», «Права на службу людзям» і правядзенне конкурсу на лепшы інфармацыйны матэрыял на прававую тэматыку на прыз імя В.Д.Спасовіча, а таксама акцый па бясплатнаму прававому кансультаванню грамадзян.

У адпаведнасці з заканадаўствам суб'ектамі прававой асветы з'яўляюцца адвакаты, натарыусы, работнікі сістэмы органаў прымусовага выканання, работнікі юрыдычных службаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, і іншых дзяржаўных арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, работнікі арганізацый, якія маюць ліцэнзіі , індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць ліцэнзіі з указаннем складальнай ліцэнзуемы від дзейнасці паслугі – юрыдычныя паслугі, члены грамадскіх аб'яднанняў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам і статутамі ажыццяўляюць дзейнасць, якая адносіцца да бясплатнай юрыдычнай дапамогі, і іншыя асобы.

Акрамя Міністэрства юстыцыі і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, выканкамаў, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта важныя задачы па выкананні плана па прававой асвеце грамадзян у 2021 - 2025 гадах ускладзены на Беларускую натарыяльную палату, Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, Белтэлерадыёкампанію, Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі і грамадскія аб'яднанні «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Беларускі саюз жанчын», Палату падатковых кансультантаў і інш.

Міжведамаснае ўзаемадзеянне ўсіх выканаўцаў плана будзе спрыяць павышэнню прававой свядомасці, прававой культуры грамадзян і фарміраванню павагі да закону.

        

уверх