Падведзены вынікі працы тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Брэсцкай вобласці за 2021 год

Працягваючы рабочую паездку па рэгіёнах краіны, 19 студзеня 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі прыняў удзел у пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама па падвядзенні вынікаў работы тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання.

На пасяджэнне калегіі былі запрошаны прадстаўнікі Брэсцкага аблвыканкама, пракуратуры, абласнога суда, эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, а таксама кіраўнікі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання.

На нарадзе заслуханы даклад начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Іны Савенок, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі – начальніка ўпраўлення прымусовага выканання Руслана Арцёмука аб выніках выканання асноўных паказчыкаў работы аддзелаў прымусовага выканання, у тым ліку па выкананні мэтавых паказчыкаў, а таксама пастаноў калегій галоўнага ўпраўлення юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках сустрэчы намеснік Міністра адзначыў, што ўпраўленню прымусовага выканання неабходна наладзіць міжведамаснае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і распрацаваць комплекс мер, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці выканання выканаўчых дакументаў, павелічэнне спагнанасці, зніжэнне колькасці астаткаў выканаўчых вядзенняў і паступаючых скаргаў.

На заканчэнне сустрэчы Сяргей Аляксеевіч падзякаваў калектыву за праведзеную работу і пажадаў поспехаў у новым годзе.


Па матэрыялах галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама

уверх