Аб неабходнасці прадстаўлення рыэлтарскімі арганізацыямі справаздачы аб дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг за 2021 г.
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу рыэлтарскіх арганізацый на неабходнасць прадстаўлення ў Міністэрства юстыцыі ў тэрмін да 20 студзеня 2022 г. справаздачы аб дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг за 2021 г.
Справаздачу патрэбна прадстаўляць па форме згодна Дадатку 9 да пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2020 г. № 174 «Аб формах ведамаснай справаздачнасці на 2021 год».
Таксама ў тэрмін да 20 студзеня 2022 г. рыэлтарскім арганізацыям неабходна прадставіць штатны расклад арганізацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі абзаца чацвёртага часткі першай падпункта 1.10 пункта 1 пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2009 г. № 42 «Аб мерах па ўдасканальванні рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
