Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзел у падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2021 годзе

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага   2021 г. № 106 «Аб падрыхтоўцы законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2021 годзе» зацверджаны адпаведны план, якім вызначаны дзяржаўныя органы (арганізацыі), адказныя за падрыхтоўку (якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы) законапраектаў, а таксама ўстаноўлены тэрміны ўнясення законапраектаў суб'екту права заканадаўчай ініцыятывы.

Міністэрства юстыцыі прыме ўдзел у распрацоўцы законапраектаў, якія прадугледжваюць удасканаленне з улікам практыкі прымянення законаў «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», «Аб іпатэцы» і іншых.

уверх