Аб правядзенні анлайн-семінара для грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у 2020-2022 гг.

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 30 лістапада 2021 г. будзе праводзіцца семінар у анлайн фармаце праз сэрвіс «peregovorka.by» для грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у 2020-2021 гг.

Семінар праводзіцца на бясплатнай аснове!!!

Плануецца, што ў семінары прымуць удзел прадстаўнікі зноў створаных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

На гэтым семінары грамадскія аб’яднанні падзеляцца вопытам і абмяркуюць праблемы, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні імі сваёй дзейнасці. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў выступяць па найбольш актуальных пытаннях заканадаўства і іншых актуальных тэмах для зноў створаных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама адкажуць на пытанні ўдзельнікаў семінара.

 

Грамадскім абъяднанням, якія жадаюць прыняць удзел у семінары, неабходна звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі (E-mail: dngo@minjust.by) не пазней за 29 лістапада 2022 г. і ўказаць E-mail, на які будзе накіравана адпаведная інтэрнэт-спасылка.

 

Неабходную інфармацыю адносна пытанняў і ўдзелу ў гэтым семінары прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў могуць атрымаць па тэл. 200-38-77, 200-61-95 з 9.00 да 18.00 у працоўныя дні.

уверх