Аб нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі ў 2020 годзе

Нарматворчая дзейнасць – шматгранны працэс, які патрабуе вельмі выверанага і збалансаванага падыходу ў яго арганізацыі.

Сярод асноўных задач, ускладзеных на Міністэрства юстыцыі, – удзел у прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне скаардынаванасці нарматворчай работы ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання.

На Міністра юстыцыі, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, адказных за падрыхтоўку праекта прававога акта Прэзідэнта, ўскладзена адказнасць за юрыдычную якасць такога праекту, а на Міністра юстыцыі – таксама за кансалідацыю нарматворчых ініцыятыў.

За 2020 год у рамках нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі выканана 10 197 дакументаў.

Колькасць праектаў нарматыўных прававых актаў, якія паступілі для правядзення юрыдычнай экспертызы і ўзгаднення, за гэты перыяд склала 3 187.

Значную частку праектаў нарматыўных прававых актаў, якія паступілі ў нарматворчыя падраздзялення для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы і ўзгаднення, займаюць праекты пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У працэнтных адносінах да агульнай колькасці праектаў, прадстаўленых для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы і ўзгаднення, структура разгледжаных у 2020 годзе праектаў выглядае наступным чынам:

праекты ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 31%;

праекты дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 1%;

праекты Законаў Рэспублікі Беларусь – 6%

праекты пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – 42%;

праекты іншых прававых актаў (міжнародныя акты, распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў Прэм'ер-міністра, рашэнні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання) – 20%.

У 2020 годзе Міністэрствам юстыцыі і галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў разгледжана 8 316 дакументаў, звязаных з правядзеннем абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных актаў.

На высокім узроўні забяспечваецца якасць накіроўваемых на экспертызу ў Міністэрства юстыцыі ведамасных актаў. У дачыненні да больш за 70% актаў вынесеныя станоўчыя заключэнні, пры гэтым на 10% узрасла колькасць станоўчых заключэнняў без дапрацоўкі ў рабочым парадку, колькасць адмоўных заключэнняў скарацілася на трэць у параўнанні з папярэднім годам.

Выканана 2723 даручэнняў вышэйстаячых дзяржаўных органаў. Па ўласнай ініцыятыве і па даручэннях вышэйстаячых дзяржаўных органаў у 2020 годзе Міністэрствам юстыцыі распрацавана 53 праекта нарматыўных прававых актаў, у тым ліку праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «О продлении срока действия документов», праект Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «О награждении государственными наградами Республики Беларусь», праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «О документах, срок действия по которым продлевается», а таксама праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Об изменении Закона Республики Беларусь «О Совете Министров Республики Беларусь» і «О волонтерской деятельности».

У рамках рэалізацыі ускладзенай функцыі па агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур на рэгулярнай аснове ўносіліся прапановы па ўдасканаленні прававога рэгулявання парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур:

ініцыяваны чарговыя змены ў пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца праз службу «адно акно» (праз службу «адно акно» зараз можна выканаць 181 адміністрацыйную працэдуру ў дачыненні да грамадзян і арганізацый);

падрыхтавана пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2020 г. № 541 «О документах, запрашиваемых при осуществлении административных процедур», якім устаноўлены адзіны (уніфікаваны) пералік дакументаў і звестак, самастойна запытаных выканкамамі ва ўсіх рэгіёнах краіны пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян;

актуалізаваны пералік адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг;

падрыхтаваны пералік адміністрацыйных працэдур, што плануюцца да пераводу ў электронную форму;

праведзены рэспубліканскі семінар па пытаннях функцыянавання службаў «адно акно».

Далейшая работа Міністэрства юстыцыі будзе накіравана на ўсебаковае ўдасканаленне нарматворчай дзейнасці, стварэнне аптымальных умоў для ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый у працэсе падрыхтоўкі, прыняцця і давядзення да ўсеагульнага ведама прававых актаў.

уверх