Адбудзецца семінар для грамадскіх аб'яднанняў, зарэгістраваных у 2019-2021 г.г.

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 10 снежня 2021 г. будзе праводзіцца семінар у анлайн фармаце праз сэрвіс «peregovorka.by» для грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у 2019-2021 г.г.

Плануецца, што ў семінары прымуць удзел прадстаўнікі зноў створаных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

На гэтым семінары грамадскія аб’яднанні падзеляцца вопытам і абмяркуюць праблемы, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні імі сваёй дзейнасці. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў выступяць па найбольш актуальных пытаннях заканадаўства і іншых актуальных тэмах для зноў створаных грамадскіх аб'яднанняў, а таксама адкажуць на пытанні ўдзельнікаў семінара.

Грамадскім абъяднанням, якія жадаюць прыняць удзел у семінары, неабходна звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі (E-mail: dngo@minjust.by) у тэрмін не пазней за 3 снежня 2021 г. і ўказаць E-mail, на які будзе накіравана адпаведная інтэрнэт-спасылка.

Неабходную інфармацыю адносна пытанняў і ўдзелу ў гэтым семінары прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў могуць атрымаць па тэл. 200-62-56, 200-70-97 з 9.00 да 18.00 у працоўныя дні.

уверх