Міністэрствам юстыцыі працягваецца маніторынг дзейнасці службаў "адно акно"

19 кастрычніка 2022 г. галоўным спецыялістам упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" Уладзіславай Сафонавай праведзены маніторынг службы "адно акно" Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.

Як паказала даследаванне ўмоў працы, у службе "адно акно" забяспечана належнае абсталяванне месцаў чакання грамадзянамі прыёму і месцаў падачы і атрымання імі дакументаў. Устаноўлена дастатковая колькасць сядзячых месцаў, ёсць сталы для запаўнення (афармлення) дакументаў, размешчаны стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі, у тым ліку ўзорамі заяў па шэрагу адміністрацыйных працэдур.

У рамках рабочага візіту з прадстаўнікамі Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта і супрацоўнікамі службы "адно акно" абмяркоўваліся пытанні зручнасці рэжыму работы службы для грамадзян і ўнясення імі платы за адміністрацыйныя працэдуры, а таксама тэхнічнага аснашчэння памяшканняў, павышэння прафесійнага ўзроўню спецыялістаў службы.

уверх