Падвялі вынікі і адзначылі найлепшых у Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў

Традыцыйна на пачатку года вынікі падвялі і адвакаты Брэстчыны. 20 студзеня адбылася справаздачная канферэнцыя Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў, у якой прыняў удзел намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў.

У працы канферэнцыі таксама прынялі ўдзел старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакоў, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка, старшыня Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты Анжэла Гаргун, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Яна Стэльмашук.

У сваім справаздачным дакладзе старшыня абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава прааналізавала працу адвакатаў за мінулы год, звярнула ўвагу на дасягнутыя поспехі.

Намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў акцэнтаваў увагу на якасці работы кожнага члена калегіі, адзначыўшы, што адвакат павінен садзейнічаць захаванню і павышэнню прэстыжу юрыдычнай прафесіі. У пацвярджэнне сваіх слоў прывёў прыклад добрасумленнага стаўлення да працы адваката спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г.Брэста "Бізнес і права" Зінаіды Белай, якой уручыў ведамасную ўзнагароду Міністэрства юстыцыі.

Далучыўшыся да віншаванняў, Яна Стэльмашук таксама выканала ганаровую місію, уручыўшы ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Тамары Шатлікавай.

За высокі прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі падзякай адзначана намеснік старшыні Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамара Пунько.

Словы падзякі гучалі і ў адрас адваката юрыдычнай кансультацыі Маскоўскага раёна г. Брэста за плённае супрацоўніцтва ў галіне прававой асветы грамадзян і правядзенне мерапрыемстваў у рамках Года гістарычнай памяці.

За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, добрасумленную і бездакорную работу падзякі была ўдастоена адвакат юрыдычнай кансультацыі Лунінецкага раёна Галіна Паўлюкавец.

Дарэчы, мерапрыемства праходзіла ў гасцінічным комплексе "Лагуна-Янтарная" ў аграгарадку Мухавец, на тэрыторыі якога створана Алея памяці з вернутых з Польшчы дэмантаваных помнікаў загінуўшым на польскай тэрыторыі савецкім салдатам. Унікальная пляцоўка, якая змяшчае сёння 30 помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям, выклікала жывую цікавасць у прысутных. На шляху да мемарыялаў гасцей сустрэла алея высаджаных дрэў. Сімвалічна, што ў пасадцы саджанцаў бралі ўдзел і прадстаўнікі Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў. На заканчэнне сустрэчы ўдзельнікі і госці прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак.

уверх