Аўтапрабег "За адзіную Беларусь"

20 жніўня ў Мінску прайшоў чарговы патрыятычны аўтапрабег "За адзіную Беларусь", удзел у якім прынялі работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі. Традыцыйным месцам старту стала стаянка каля аквапарку "Лябяжы".

Аўтакалона, упрыгожаная дзяржаўнай сімволікай, сцягамі розных грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, праехаўшы па кальцавой аўтадарозе, прайшла на спартыўна-аздараўленчую базу "Ратамка", дзе прайшлі святочныя мерапрыемствы з нагоды двухгоддзя аўтапрабегу "За адзіную Беларусь".

Забаўляльную праграму фестывалю напоўнілі тэматычныя пляцоўкі "Альфа Радыё", кампаніі А1, прадпрыемстваў МТЗ і МАЗ, вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, Беларускай федэрацыі барацьбы, ФК "БАТЭ" і многіх іншых.

Майстар-класы ад знакамітых спартсменаў, спаборніцтвы па футболе і валейболе для ўсіх ахвочых, магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі радыёвядучага, зрабіць незабыўныя памятныя фота, а таксама запаліць пад хіты любімых выканаўцаў не дазволілі сумаваць удзельнікам мерапрыемства да самага вечара.

уверх