Аб правядзенні 1 снежня 2022 г. бясплатных прававых кансультацый

1 снежня 2022 г. Міністэрствам юстыцыі з удзелам адвакатаў, натарыусаў, работнікаў органаў загса з 12.00 да 15.00 будуць праводзіцца бясплатныя прававыя кансультацыі, прымеркаваныя да Дня юрыста.

Правядзенне дадзенага мерапрыемства накіравана, у тым ліку на забеспячэнне прававой асветы грамадзян.

Месца правядзення: г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 3-2, ніжні ўзровень гандлёвага цэнтра «Сталіца».

уверх