Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі прыняў удзел у пасяджэнні Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта
19 жніўня 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Каліноўскі Сяргей Аляксеевіч прыняў удзел у пасяджэнні Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб ходзе рэалізацыі ў раёне патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях».
У ходзе разгляду былі абазначаны праблемныя пытанні рэалізацыі дэкрэта на тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна. Сяргей Аляксеевіч акцэнтаваў увагу на ўзаемадзеянні дзяржаўных органаў пры рэалізацыі Дэкрэта нумар 18.
У рамках рабочай паездкі намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь азнаёміўся з умовамі работы службы "адно акно", аддзела загс Чэрыкаўскага райвыканкама, натарыяльнай канторы Чэрыкаўскага раёна.
У аддзеле прымусовага выканання Чэрыкаўскага раёна Сяргей Аляксеевіч правёў рабочую нараду з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Маймусава А.С., намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі-начальніка ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Чэрыкаўскага раёна па актуальных пытаннях.
