Акцыя па бясплатным кансультаванні да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень мы з болем у сэрцы прыгадваем, як пачалася страшная трагедыя савецкага народа, як беларусы першымі прынялі на сябе цяжкі ўдар, як стойка абаранялі межы вялізнай краіны памежнікі і абаронцы Брэсцкай крэпасці. Мы смуткуем аб усіх тых, хто коштам свайго жыцця выканаў святы абавязак па абароне Айчыны, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод.

Міністэрства юстыцыі традыцыйна ў гэты дзень арганізуе правядзенне акцыі па бясплатным кансультаванні. У фармаце асабістых прыёмаў і «прамых тэлефонных ліній» спецыялісты галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, работнікі загсаў і органаў прымусовага выканання, адвакаты, натарыусы адкажуць на пытанні грамадзян.

Падрабязнасці аб маючай адбыцца Акцыі можна знайсці па спасылках:

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў

Беларуская натарыяльная палата
уверх