Намеснік Міністра Мікалай Старавойтаў пабываў з працоўным візітам на Брэстчыне

19 студзеня 2023 г. у галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адбылося паседжанне калегіі з парадкам дня «Аб выніках працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі за 2022 год. Аб выніках працы аддзелаў загса Брэсцкай вобласці за другое паўгоддзе 2022 года і задачах на першае паўгоддзе 2023 года».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук, намеснікі начальніка і начальнікі структурных падраздзяленняў галоўнага ўпраўлення юстыцыі.

Асобна былі разгледжаны вынікі працы сектара па арганізацыйна-кадравым забеспячэнні і групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.

Было чым ганарыцца і падчас падвядзення вынікаў года ў сферы органаў загса. Выступоўцы адзначалі, што праведзена вялікая работа, і важна захаваць тэмп на гэты год. Тым больш 2023-ты напоўнены мноствам найважнейшых падзей. Многае трэба зрабіць і ў кантэксце Года міру і стварэння.

"У Год міру і стварэння важна звярнуць увагу на ўрэгуляванне сямейна-шлюбных адносін. Асаблівая роля ў гэтым ляжа на юрыстаў, якія абароняць ад няправільных крокаў", - падкрэсліў Мікалай Міхайлавіч.

Брэсцкі рэгіён таксама падвёў вынікі працы натарыусаў Брэсцкай натарыяльнай акругі за 2022 год і вызначыў мэты на бягучы год.

Намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні Савета натарыусаў Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты.

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны вынікі работы камісій натарыяльных палат, пытанні натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці, развіцця інфармацыйных тэхналогій натарыята краіны. Адзначаны ўдзел натарыусаў у прававой асвеце насельніцтва і аказанні бясплатнай юрыдычнай дапамогі па пытаннях, якія цікавяць грамадзян, указана на неабходнасць прадоўжыць работу ў 2023 годзе. Выступаючы, Мікалай Старавойтаў таксама адзначыў асноўныя змены заканадаўства, звязаныя з натарыяльнай дзейнасцю, і акцэнтаваў увагу на захаванні натарыусамі Правілаў прафесійнай этыкі.
уверх