У Рэчыцы праведзены маніторынг службы "адно акно" і сустрэчы з працоўнымі калектывамі па пытаннях рэферэндуму

У рамках агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы "адно акно" па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур спецыялістамі Міністэрства юстыцыі на сістэмнай аснове праводзіцца маніторынг службаў "адно акно" ў розных рэгіёнах рэспублікі.

18 лютага кансультант упраўлення канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі, старшыня пяршоўкі ГА «БСЖ» Мінюста Ашурко Алена Уладзіміраўна наведала службу «адно акно» Рэчыцкага райвыканкама. Такая практыка дае магчымасць на месцы пераканацца ў даступнасці і зручнасці службы для грамадзян, абмеркаваць праблемныя пытанні, аказаць метадалагічную дапамогу, у тым ліку з улікам вопыту, які выпрацавалі калегі з аналагічных службаў у іншых рэгіёнах нашай краіны.

У рамках гэтай паездкі таксама прайшлі сустрэчы з працоўнымі калектывамі службы "адно акно" Рэчыцкага райвыканкама, аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Рэчыцкага раёна. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся пытанні правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Ашурко А.У.: «Кожны з нас павінен скарыстацца сваім правам голасу і адказаць на адзінае пытанне, вынесенае на рэферэндум: «Ці прымаеце Вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». Доўг кожнага грамадзяніна нашай краіны прыняць удзел у рэферэндуме, зрабіць правільны выбар на карысць незалежнай Беларусі, стабільнасці, згуртаванні нацыі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Ад выбару кожнага з нас залежыць сучаснасць і будучыня Беларусі».

уверх