Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста
19 ліпеня 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста, на якім было разгледжана пытанне аб выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 ад 24 лістапада 2006 г. “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няшчасных сем'ях».
На пасяджэнні таксама прысутнічалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна г. Брэста.
Рэзюмаваўшы выступленні дакладчыкаў, Сяргей Аляксеевіч адзначыў наладжаную работу зацікаўленых службаў раёна па рэалізацыі ўказанага Дэкрэта і абазначыў кола праблемных пытанняў, вырашэнне якіх будзе садзейнічаць больш эфектыўнай рабоце.
Намеснік Міністра юстыцыі таксама наведаў аддзел прымусовага выканання Маларыцкага раёна. У ходзе візіту асаблівая ўвага была ўдзелена забеспячэнню належнай арганізацыі работы аддзела і прыняццю мер па яе ўдасканаленню.
