Адбылося пашыранае паседжанне Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі

18-19 красавіка 2022 года адбылося пашыранае пасяджэнне Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі па пытанні "Аб стане злачыннасці і карупцыі ў органах прымусовага выканання, прымаемых мерах па прафілактыцы правапарушэнняў карупцыйнай накіраванасці і іх эфектыўнасці".

Для ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных органаў, якія ўзаемадзейнічаюць з Міністэрствам юстыцыі па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў карупцыйнай накіраванасці. Генеральную пракуратуру прадстаўляў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Юрый Гарошка, Следчы камітэт - начальнік галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю цэнтральнага апарата палкоўнік юстыцыі Вадзім Кісель. Ад Міністэрства ўнутраных спраў - начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі палкоўнік міліцыі Аляксандр Картыннік.

У зале калегіі былі сабраны члены Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі, работнікі галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання міністэрства, галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, а таксама начальнікі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання.

У сваім уступным слове Сяргей Хаменка адзначыў, што выкананне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны мае першачарговае значэнне для кожнага кіраўніка органа прымусовага выканання. Барацьба з карупцыяй з'яўляецца найважнейшай дзяржаўнай задачай.

Злачынствы, якія ўчыняюцца службовымі асобамі, і асабліва карупцыйнай накіраванасці, прычыняюць істотную шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады, перашкаджаюць нармальнаму функцыянаванню органаў дзяржаўнага кіравання, падрываюць давер грамадзян да ўладных структур.

У рамках пасяджэння камісіі начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Дзмітрый Каваленка выступіў з дакладам аб стане злачыннасці ў органах прымусовага выканання, прымаемых мерах па прафілактыцы правапарушэнняў карупцыйнай накіраванасці і іх эфектыўнасці.

Члены камісіі і запрошаныя абмеркавалі ключавыя пытанні далейшага ўдасканалення работы органаў прымусовага выканання, міжведамаснага ўзаемадзеяння. Па выніках пасяджэння прынята рашэнне, у якім прадугледжаны шэраг арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне злачыннасці і карупцыі ў органах прымусовага выканання.

уверх