Сяргей Каліноўскі сустрэўся са студэнтамі "МИТСО"

18 лістапада 2022 г. намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі правёў сустрэчу са студэнтамі 3-га курса юрыдычнага факультэта Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Правазнаўства» і «Міжнароднае права».

У сваім выступленні Сяргей Аляксеевіч спыніўся на ключавых прынцыпах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, расказаў аб гісторыі і асноўных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі, акцэнтаваў увагу на функцыях органаў прымусовага выканання, актуальных задачах па ўдасканаленню айчыннага заканадаўства, у тым ліку з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на рэферэндуме ў лютым 2022 года.

Намеснік Міністра юстыцыі праінфармаваў студэнтаў аб рабоце над законапраектамі "Аб грамадзянскай супольнасці" і "Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў", якія павінны вызначыць прававыя асновы партыйнага будаўніцтва і далейшага развіцця грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне.

Расказваючы навучэнцам аб Усебеларускім народным сходзе, намеснік Міністра юстыцыі падкрэсліў глыбокую гістарычную аснову і унікальнасць вопыту нашай рэспублікі па стварэнню такога органа народаўладдзя ў найноўшы час.

Сяргей Аляксеевіч, таксама з'яўляючыся членам Цэнтральнай выбарчай камісіі, падрабязна спыніўся на праекце Закона "Аб змене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь", адзначыў перавагі адзінага дня галасавання і меркаваныя змены ў сістэме выбарчых камісій.

На заканчэнне намеснік Міністра юстыцыі адказаў на пытанні адносна прафесійных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да работнікаў міністэрства, магчымасці праходжання практыкі і працаўладкавання. Студэнты-ўдзельнікі сустрэчы адзначылі канструктыўны характар ​​мерапрыемства, а таксама яго бясспрэчную інфармацыйную і практычную карысць.
уверх