Бясплатныя прававыя кансультацыі да Дня бацькі

21 кастрычніка ў Беларусі ўжо другі год адзначаюць Дзень бацькі.

Быць добрым бацькам - самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата.
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь арганізуе правядзенне акцыі па бясплатным прававым кансультаванні шматдзетных маці і малазабяспечаных грамадзян.

Інфармацыю аб бясплатных кансультацыях можна атрымаць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, у натарыяльных канторах, натарыяльных бюро і юрыдычных кансультацыях нашай краіны.


Падрабязнасці аб маючай адбыцца акцыі можна знайсці па спасылках:

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

Беларуская натарыяльная палата

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў
уверх