Спынена дзеянне ліцэнзій рыэлтарскіх арганізацый. Спецыялісты, якія дапусцілі парушэнні, пазбаўлены права аказваць рыэлтарскія паслугі

17 жніўня 2021 г. прыняты рашэнні аб спыненні дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг, выдадзеных ТАА «Альфа ключ» і ТАА «Нерухомасць для ўсіх».

Прычынай таму з'явіліся парушэнні названымі арганізацыямі заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, учыненыя на працягу 12 месяцаў запар пасля прадстаўлення паведамлення аб ліквідацыі аналагічных парушэнняў.

Так, ТАА «Альфа ключ» і ТАА «Нерухомасць для ўсіх», якія аказваюць спажыўцам паслугі па найму жылля, ужо траплялі ў поле зроку Міністэрства юстыцыі, у сувязі з чым гэтым арганізацыям былі вынесены прадпісанні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў і вызначаны тэрмін для прывядзення сваёй дзейнасці ў адпаведнасць з заканадаўствам.

Аднак рыэлтарскімі арганізацыямі належныя вывады не зроблены. Пасля прадстаўлення паведамлення аб ліквідацыі парушэнняў, якія выклікалі за сабой выдачу прадпісанняў, парушэнні аналагічнага характару былі прадоўжаны.

У прыватнасці, ТАА «Нерухомасць для ўсіх» дапускаліся парушэнні пры рэкламаванні аб'ектаў нерухомай маёмасці, а менавіта: рэклама размяшчалася без законных на тое падстаў, пры адсутнасці дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг з уласнікамі кватэр, якія рэкламуюцца. Часта рэклама размяшчалася ад імя фізічных асоб, без указання наймення рыэлтарскай арганізацыі. Аб тым, што кватэра прапануецца да найму праз пасрэдніка спажывец даведваўся патэлефанаваўшы па прызначанаму ў рэкламе нумару тэлефона. Пасля гэтага спажыўцу паведамлялася, што для агляду кватэры трэба прыехаць у офіс рыэлтарскай арганізацыі, заключыць дагавор на аказанне інфармацыйных паслуг і аплаціць іх.

Парушэнні ТАА «Альфа ключ» выказаліся ў незахаванні парадку афармлення і рэгістрацыі дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг, якія заключаліся з грамадзянамі, звярнуўшыміся за дапамогай у найме жылля. Так, экзэмпляры дагавораў, якія выдаваліся спажыўцам, не ўтрымлівалі нумары іх рэгістрацыі. Выяўлены факты наяўнасці розных экзэмпляраў аднаго і таго ж дагавора: выдадзенага спажыўцу і пакінутага ў рыэлтарскай арганізацыі. Асобныя с заключаных са спажыўцамі дагавораў не былі зарэгістраваны ў адпаведнай кнізе рэгістрацыі дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг.

Дзеянне ліцэнзій ТАА «Альфа ключ» і ТАА «Нерухомасць для ўсіх» спынена з 17 жніўня 2021 г. Для скасавання дзеючых дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг спажыўцам патрэбна звяртацца ў названыя арганізацыі.

Таксама Міністэрствам юстыцыі прыняты меры рэагавання да работнікаў вышэйназваных рыэлтарскіх арганізацый.

На 1 год (з 17 жніўня 2021 г. па 16 жніўня 2022 г.) прыпынена дзеянне ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі агента па аперацыях з нерухомай маёмасцю ТАА «Нерухомасць для ўсіх» Кіргет А.В., якая размясціла рэкламу з парушэннем патрабаванняў заканадаўства. Да аднаўлення дзеяння карткі Кіргет А.В. аказваць рыэлтарскія паслугі не мае права.

Анулявана пасведчанне аб атэстацыі рыэлтара Калінічэнкі С.А., які займае пасаду дырэктара ТАА «Альфа ключ». Пасведчанне анулявана ў сувязі з парушэннямі Калінічэнкай С.А. заканадаўства, якое з'явілася падставай для спынення дзеяння ліцэнзіі на аказанне рыэлтарскіх паслуг, выдадзенай ТАА «Альфа ключ».

Міністэрства юстыцыі адзначае, што на працягу апошніх гадоў праводзіцца актыўная работа па прафілактыцы парушэнняў у сферы рыэлтарскай дзейнасці. У мэтах аднастайнага прымянення заканадаўства, інфармавання як рыэлтарскіх арганізацый, так і спажыўцоў, найбольш актуальныя пытанні аказання рыэлтарскіх паслуг, звесткі аб выяўленых парушэннях асвятляюцца ў СМІ.

Нягледзячы на гэта, асобныя арганізацыі працягваюць парушаць заканадаўства, што сведчыць аб тым, што яны ідуць на такія парушэнні наўмысна. Менавіта з-за іх дзеянняў фарміруецца негатыўнае меркаванне аб рабоце рыэлтарскіх арганізацый у цэлым, у тым ліку працуючых добрасумленна.

Звяртаем увагу, што ажыццяўляемы з боку Міністэрства юстыцыі кантроль носіць пастаянны характар, таму, дапускаючы парушэнні, нядобрасумленныя ўдзельнікі рынку нерухомасці павінны быць гатовы да прыняцця да іх мер рэагавання.

Пры гэтым меры будуць прымацца не толькі да самой рыэлтарскай арганізацыі, але і непасрэдна да яе работнікаў, якія дапусцілі парушэнні.

У сувязі з гэтым працуючыя ў сферы рыэлтарскай дзейнасці спецыялісты павінны памятаць: ажыццяўляючы свае прафесійныя абавязкі, трэба выконваць заканадаўства, выкарыстоўваць законныя сродкі, спосабы і метады аказання рыэлтарскіх паслуг.

уверх