Міністэрствам юстыцыі праводзяцца навучальныя стажыроўкі ў сферы ведамаснай нарматворчасці

У Міністэрстве юстыцыі стартаваў запланаваны на жнівень - верасень бягучага года чарговы цыкл навучальных стажыровак для супрацоўнікаў юрыдычных службаў, а таксама іншых работнікаў нарматворчых органаў па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў.

Такія стажыроўкі штогод арганізуюцца на пляцоўцы Міністэрства юстыцыі ў рамках аказання метадалагічнай дапамогі дзяржаўным органам у сферы нарматворчай дзейнасці.

Першы цыкл стажыровак прайшоў у чэрвені бягучага года для работнікаў дзяржаўных органаў, падпарадкаваных (падсправаздачных) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама спецыялістаў сістэмы Міністэрства аховы здароўя.

У ходзе другога цыкла стажыровак запланавана навучанне работнікаў больш як 20 міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

уверх