Падведзены вынікі працы за паўгоддзе органаў прымусовага выканання Брэстчыны
18 ліпеня адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама з парадкам дня "Аб дзейнасці органаў прымусовага выканання ў першым паўгоддзі 2022 года".
У паседжанні прыняў удзел намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі. З дакладамі выступілі намеснікі начальніка ўпраўлення прымусовага выканання Юлія Юхнова і Алена Ляшчышына, начальнік АПВ Маскоўскага раёна г. Брэста Андрэй Пышкін і начальнік АПВ Камянецкага раёна Кацярына Тэмірава. У зале паседжання былі сабраныя кіраўнікі і супрацоўнікі раённых аддзелаў прымусовага выканання.
У сваім выступленні Юлія Юхнова далажыла аб выніках работы органаў прымусовага выканання Брэсцкай вобласці, аб выкананні задач, пастаўленых на мінулым пасяджэнні калегіі, а таксама абазначыла планы на другое паўгоддзе па рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне даручэнняў калегіі.
Намеснік Міністра юстыцыі адзначыў праблему кадравага забеспячэння і прапанаваў шляхі яе вырашэння. Падкрэсліў неабходнасць павелічэння аб'ёму грашовых сродкаў, якія спаганяюцца, і памяншэння колькасці скаргаў. Асобна спыніўся на ролі кіраўнікоў у граматнай арганізацыі працы даручаных падраздзяленняў.
У ходзе рабочай паездкі Сяргей Каліноўскі таксама наведаў аддзелы прымусовага выканання Ленінскага раёна горада Брэста і Брэсцкага раёна, дзе азнаёміўся з умовамі працы і паразмаўляў з супрацоўнікамі аддзелаў. Па выніках рабочай паездкі намеснікам Міністра юстыцыі Сяргеем Каліноўскім дадзены пэўныя рэкамендацыі па паляпшэнні арганізацыі работы аддзелаў.
