У Гомелі адбылося пашыранае пасяджэнне Савета натарыусаў Гомельскай абласной натарыяльнай палаты з удзелам намесніка Міністра юстыцыі Мікалая Старавойтава
Намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў 18 лютага 2022 года прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні Савета натарыусаў Гомельскай абласной натарыяльнай палаты.
На пасяджэнні падведзены вынікі дзейнасці Гомельскай абласной натарыяльнай палаты і натарыусаў у 2021 годзе, абагульнены вынікі работы са зваротамі грамадзян, абмеркаваны важныя аспекты арганізацыі натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў аграгарадках і іншых населеных пунктах.
У сваім выступленні Мікалай Старавойтаў падкрэсліў важнасць удзелу кожнага ў маючым адбыцца рэспубліканскім рэферэндуме па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Намеснік Міністра звярнуў увагу на неабходнасць далейшай сістэмнай работы, накіраванай на ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць натарыята, павышэнне даступнасці і якасці натарыяльнага абслугоўвання, правядзення работы па прававой асвеце, нагадаў удзельнікам пасяджэння Савета аб змяненнях у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці", якія набудуць моц з 12 красавіка бягучага года.
