Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі сустрэўся з калектывамі ўпраўлення і аддзелаў прымусовага выканання Магілёўшчыны
15 снежня 2021 года намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі з удзелам кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама, аддзелаў прымусовага выканання Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.
Сяргей Аляксеевіч азнаёміўся з умовамі размяшчэння судовых выканаўцаў, абмеркаваў з імі бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем выканаўчых дакументаў.
У ходзе візіту адбылася рабочая нарада з удзелам начальнікаў аддзелаў прымусовага выканання Магілёўскай вобласці па актуальных пытаннях, звязаных з дзейнасцю органаў прымусовага выканання вобласці.
Па выніках нарады намеснікам міністра дадзены адпаведныя даручэнні па павышэнні эфектыўнасці работы судовых выканаўцаў.
