Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь калектыву Палаца грамадзянскіх абрадаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама

Адбылося ўзнагароджанне калектыву Палаца грамадзянскіх абрадаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама (далей – Палац грамадзянскіх абрадаў) Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Калектывам Палаца грамадзянскіх абрадаў уносіцца значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі. Дзейнасць Палаца грамадзянскіх абрадаў забяспечвае правільную, поўную і своечасовую рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных правоў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Штодзённая праца калектыву органа загса накіравана на ўмацаванне ролі і прэстыжу сям'і ў грамадстве, папулярызацыю сямейных каштоўнасцей, захаванне нацыянальных традыцый і абрадаў.

У ходзе візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыя Рэспублікі Арменія на чале з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Арменія Андреасянам К. А. і кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Хаменка С.М. наведалі 23 мая бягучага года Палац грамадзянскіх абрадаў.

Супрацоўнікамі Палаца грамадзянскіх абрадаў быў забяспечаны высокі ўзровень арганізацыі сустрэчы, праяўлен прафесіяналізм і крэатыўнасць пры яе правядзенні. Прадстаўнікамі дэлегацыі Рэспублікі Арменіі, кіраўніцтвам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі адзначаны прафесіяналізм, добразычлівасць, адкрытасць супрацоўнікаў Палаца грамадзянскіх абрадаў: Кочынай Ю. П. (начальнік), Дземянцьевай І.А. (галоўны спецыяліст), Капыток Ю. У. (старшы інспектар).

На цырымоніі ўзнагароджання калектыву Палаца грамадзянскіх абрадаў прысутнічалі кіраўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама, архіва органаў загса, аддзелаў загса адміністрацый раёнаў сталіцы.

Уручаючы ўзнагароду калектыву Палаца грамадзянскіх абрадаў, намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў адзначыў, што штодня сотні зацікаўленых грамадзян адчыняюць дзверы органаў загса нашай краіны. Супрацоўнікі органаў загса ў адпаведнасці з кампетэнцыяй павінны на высокім узроўні забяспечваць правільную, поўную і своечасовую рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, а таксама якаснае аказанне паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану.

уверх