Лепшых сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу, вызначылі ў Міністэрстве юстыцыі
У Міністэрстве юстыцыі падведзены вынікі штогадовага конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.
Конкурс праводзіўся па трох намінацыях:
Конкурснай камісіяй у вышэйназваных намінацыях вызначаны пераможцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі, і прызёры, якія ўзнагароджваюцца пахвальнымі водгукамі.
Пераможцамі конкурсу прызнаны:
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган":
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню" - Быхаўскі раённы Савет дэпутатаў і Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт;
у намінацыі "Лепшы эксперт" – Конан Таццяна Барысаўна, кансультант упраўлення кантролю і абавязковай юрыдычнай экспертызы галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Пахвальных водгукаў удастоены:
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган":
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню" - Любанскі раённы Савет дэпутатаў і Любанскі раённы выканаўчы камітэт, Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў і Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых прафесійных дасягненняў і поспехаў у нарматворчай дзейнасці!
Конкурс праводзіўся па трох намінацыях:
- "Лепшы нарматворчы орган";
- "Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню";
- "Лепшы эксперт".
Конкурснай камісіяй у вышэйназваных намінацыях вызначаны пераможцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі, і прызёры, якія ўзнагароджваюцца пахвальнымі водгукамі.
Пераможцамі конкурсу прызнаны:
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган":
- у катэгорыі "20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год" - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь;
- у катэгорыі "менш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год" - Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню" - Быхаўскі раённы Савет дэпутатаў і Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт;
у намінацыі "Лепшы эксперт" – Конан Таццяна Барысаўна, кансультант упраўлення кантролю і абавязковай юрыдычнай экспертызы галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Пахвальных водгукаў удастоены:
у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган":
- у катэгорыі "20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год" - Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны Савет дэпутатаў і Мінскі абласны выканаўчы камітэт;
- у катэгорыі "менш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год" - Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь;