Навучанне ў сферы ведамаснай нарматворчасці

17 лютага 2023 г. праведзены навучальны семінар па пытаннях ведамаснай нарматворчасці для работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, дзяржаўных архіўных устаноў.

У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі, якія займаюцца распрацоўкай праектаў нарматыўных прававых актаў у сферы архіўнай справы і справаводства.

У ходзе навучання абмяркоўваліся актуальныя праблемы падрыхтоўкі ведамасных актаў, у тым ліку пытанні практычнай рэалізацыі патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах".

Такія навучальныя мерапрыемствы, якія праводзяцца Міністэрствам юстыцыі, зарэкамендавалі сябе ў якасці адной з найбольш запатрабаваных форм метадалагічнай работы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, задзейнічанымі ў нарматворчым працэсе.
уверх