Абласны семінар па пытаннях працы службаў "адно акно" прайшоў у Віцебску

17 лістапада ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбыўся абласны семінар "Актуальныя пытанні арганізацыі працы службаў "адно акно" мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў". У працы дадзенага семінара ў фармаце відэаканферэнцсувязі прыняў удзел начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы Валянціна Якімовіч.

У сваім выступленні Валянціна Віктараўна вызначыла канцэптуальныя падыходы да функцыянавання службаў "адно акно", сярод якіх забеспячэнне максімальнай рэзультатыўнасці работы з грамадзянамі, шырокае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, стварэнне камфортных умоў для якаснага і своечасовага звароту грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Асобная ўвага была звернута на неабходнасць няўхільнага захавання службамі "адно акно" патрабаванняў заканадаўства.

На заканчэнне Валянціна Якімовіч павіншавала з перамогай у конкурсе "Лепшая служба "адно акно" Віцебскай вобласці" службу "адно акно" Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта.

уверх