Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі з працоўным візітам у Віцебскай вобласці

Сёння з працоўным візітам Віцебскую вобласць наведаў намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Каліноўскі. У паездцы і пры наведванні аб'ектаў яго суправаджалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька і начальнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мікіта Разяпаў.

У рамках візіту Сяргей Аляксеевіч прыняў удзел у пасяджэнні Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, на якім абмяркоўвалася пытанне «Аб рабоце аддзелам па адукацыі Лёзненскага райвыканкама па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няшчасных сем'ях». Абмяркоўваючы гэту тэму, намеснікам Міністра была дадзена ацэнка дзейнасці раённага выканаўчага камітэта па выкананню патрабаванняў Дэкрэта № 18, а таксама выказаны адпаведныя рэкамендацыі па паляпшэнню рэзультатыўнасці праводзімай работы.

Пасля пасяджэння выканкама намеснік Міністра правёў асабісты прыём грамадзян. Гэтай магчымасцю скарысталіся тры жыхары раёна. Па кожным звароце Сяргей Аляксеевіч даў падрабязныя тлумачэнні і парэкамендаваў шляхі рашэння ў рамках дзейнага заканадаўства.

Падводзячы вынік зносін з насельніцтвам, Сяргей Каліноўскі падкрэсліў, што галоўнае ў рабоце з людзьмі - уважлівае да іх стаўленне і справядлівае вырашэнне паступаючых пытанняў. Кожны чалавек, які прыйшоў на прыём, мае права разлічваць, што яго пачуюць і дапамогуць.

У ходзе рабочай паездкі Сяргей Аляксеевіч наведаў аддзелы прымусовага выканання Лёзненскага і Сенненскага раёнаў, Віцебскі філіял РУП "БелЮрЗабеспячэнне", дзе дэталёва вывучыў умовы размяшчэння работнікаў гэтых устаноў, абмеркаваў бягучыя пытанні дзейнасці, у тым ліку звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў.

На заканчэнне візіту намеснік Міністра сустрэўся з калектывам работнікаў упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі, АПІ горада Віцебска. Карыстаючыся выпадкам, ён аб'явіў прысутным аб тым, што Мікіта Разяпаў зацверджаны на пасаду начальніка ўпраўлення прымусовага выканання і павіншаваў яго з прызначэннем.

У час размовы Сяргей Каліноўскі нагадаў судовым выканаўцам аб максімальным спагнанні запазычанасці па рашэннях судоў, паставіў задачы па ўдасканаленню асобных напрамкаў і паказчыкаў работы органаў прымусовага выканання.

уверх