Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у навучальным семінары па актуальных праблемах ведамаснай нарматворчасці

Начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Валянціна Якімовіч 15 красавіка 2021 г. прыняла ўдзел у навучальным семінары на тэму «Актуальныя праблемы ведамаснай нарматворчасці».

Семінар арганізаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі для супрацоўнікаў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, а таксама падпарадкаваных яму арганізацый, якія прымаюць удзел у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, з мэтай аказання ім метадалагічнай і практычнай дапамогі ў пытаннях падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, і правядзення іх абавязковай юрыдычнай экспертызы з дапамогай прымянення аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

У рамках названага семінара прадстаўніком Міністэрства юстыцыі былі асветлены асобныя аспекты ведамаснай нарматворчасці на прыкладзе нарматыўных прававых актаў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

уверх