Наталля Філіпава: Пытанні і праблемы грамадзян найперш павінны вырашацца на мясцовым узроўні

17 сакавіка першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава і начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч з працоўным візітам наведалі Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці.

Наталля Мікалаеўна прыняла ўдзел у пасяджэнні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі разгледжаны вынікі працы са зваротамі грамадзян у 2022 годзе. Першы намеснік Міністра акцэнтавала ўвагу на неабходнасць якаснага правядзення інфармацыйна-тлумачальнай работы з насельніцтвам.

«Праца з насельніцтвам павінна быць сістэмнай з абавязковым індывідуальным і ўважлівым падыходам да праблемы кожнага грамадзяніна, які звярнуўся. Кожны грамадзянін павінен ведаць, што яго пытанне можа быць вырашанае на мясцовым узроўні» - падкрэсліла Наталля Філіпава ў сваім звароце.

Падчас візіту прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі азнаёміліся з умовамі размяшчэння і дзейнасці службы "адно акно".

Старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава праінфармавала аб перспектывах перафарматавання работы службы "адно акно", запланаваных работах па рэканструкцыі займанага службай памяшкання і ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Валянціна Якімовіч таксама прыняла ўдзел у тэсціраванні праграмнага комплексу "Адно акно" версіі 3.0 у частцы рэгістрацыі заявак на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, накіраванні запытаў у дзяржаўныя органы, абмеркавала са спецыялістамі праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні названай версіі.

Па выніках азнаямлення дадзены рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці гэтай работы.

У рамках візіту ў Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава, начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Валянціна Якімовіч, старшыня Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, а таксама прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама наведалі мемарыяльны комплекс "Боркі".

15 чэрвеня 1942 года фашысцкімі карнікамі была знішчана разам з жыхарамі вёска Боркі Кіраўскага раёна. Адначасова з ёй былі спалены з вяскоўцамі прылеглыя да яе пасёлкі. Па колькасці загінуўшых мірных жыхароў гэта адна з самых жудасных трагедый часоў Вялікай Айчыннай вайны. Былі спалены і расстраляны больш за 2 тысячы мірных жыхароў.

Удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка «Беларусь – смуткуючая маці», які ўяўляе сабой фігуру маці, якая застыла каля пустой калыскі, азнаёміліся з экспазіцыяй, ушанавалі памяць загінуўшых.

уверх