Міністэрствам юстыцыі праводзяцца навучальныя стажыроўкі ў сферы ажыццяўлення нарматворчай дзейнасці

У рамках аказання метадалагічнай дапамогі дзяржаўным органам у частцы ажыццяўлення імі нарматворчай дзейнасці Міністэрствам юстыцыі ў перыяд з 15 па 28 чэрвеня 2022 г. арганізавана правядзенне цыкла навучальных стажыровак для супрацоўнікаў юрыдычных службаў нарматворчых органаў, падпарадкаваных (падсправаздачных) Прэзідэнту, а таксама для спецыялістаў сістэмы Міністэрства аховы здароўя , задзейнічаных у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў.

У ходзе стажыровак на прыкладзе канкрэтных прававых актаў разглядаюцца праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы пры падрыхтоўцы законапраектаў, праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і ведамасных актаў.

Акрамя таго, звяртаецца асаблівая ўвага на неабходнасць захавання палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах" пры вызначэнні змястоўнага напаўнення актаў нарматворчых органаў, якія не з'яўляюцца нарматыўнымі прававымі актамі.

уверх