Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот прыняў удзел у пасяджэнні калегіі ГУЮ Магілёўскага аблвыканкама

17 студзеня 2023 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама адбылося пасяджэнне калегіі з парадкам дня "Аб выніках работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама па асноўных напрамках дзейнасці за 2022 год і задачах на 2023 год".

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Кот А.М., начальнік упраўлення забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Макаранка Л.М., першы намеснік старшыні Магілёўскага абласнога суда Конеў С.А., пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Дземідовіч М.С.

З дакладамі выступілі намеснікі начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкам Дарашэнка А.Л. і Дзеравяга А.У., начальнікі аддзела па архівах, справаводстве і юрыдычнай экспертызе Клінцова Ю.С., аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і Адзінага дзяржаўнага рэгістра Меляшкевіч А.М., аддзела натарыята і органаў загса Конева Ю.С., начальнікі аддзелаў прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Сіняўская В.У., Кастрычніцкага раёна г.Магілёва Арлова К.М., Магілёўскага раёна Бондарава К.А і Слаўгарадскага раёна Бурдаленка В.М.

Былі разгледжаны вынікі работы па прававым забеспячэнні дзейнасці Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў у 2022 годзе, правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, дзейнасці службаў "адно акно", дзейнасці натарыята, загсаў, рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, некамерцыйных арганізацый. Абмеркаваны вынікі работы па прававой асвеце насельніцтва.

Асобным пытаннем у рамках пасяджэння калегіі разгледжаны вынікі дзейнасці органаў прымусовага выканання Магілёўскай вобласці па выкананні выканаўчых дакументаў за 2022 год, вызначаны прыярытэтныя задачы на бягучы 2023 год. У ходзе правядзення калегіі абмеркаваны пытанні павышэння эфектыўнасці выканання выканаўчых вядзенняў, у тым ліку ў даход дзяржавы, удасканаленне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі пры выкананні выканаўчых дакументаў аб спагнанні сум у даход дзяржавы.

Макаранка Л.М. адзначыла выкананне асноўных паказчыкаў работы ў 2022 годзе і недапушчэнне іх зніжэння ў бягучым годзе. Таксама ўказала на значнасць работы з кадрамі, у тым ліку па павышэнні кваліфікацыі судовых выканаўцаў на пастаяннай аснове.

У сваім заключным слове Кот А.М. падкрэсліў значнасць пастаўленых задач перад галоўным упраўленнем юстыцыі на 2023 год і неабходнасць іх выканання, а таксама падзякаваў калектыву за праведзеную работу.

 

Па матэрыялах ГУЮ Магілёўскага аблвыканкама.

уверх