У Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства і кантролю

        16 снежня 2021 года ў Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар для кіраўнікоў службаў дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення па пытаннях удасканалення арганізацыі справаводства і кантролю, арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Апаратам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

         Мерапрыемства прайшло для кіраўнікоў служб дакументацыйнага забеспячэння кіравання і кантролю рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь. У рэжыме відэаканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. 

         На семінары разгледжаны пытанні ўдасканалення арганізацыі кантролю і выканання патрабаванняў за выкананнем даручэнняў Урада Рэспублікі Беларусь; якасці падрыхтоўкі дакументаў, якія накіроўваюцца на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь; патрабаванняў да іх афармлення і структуры; уніфікацыі дакументаў; аб змяненнях і дапаўненнях у Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. № 323-З "Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь"; падрыхтоўкі электронных дакументаў да архіўнага захоўвання ў асобных дзяржаўных органах і арганізацыях.

         Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў падкрэсліў асаблівую значнасць разглядаемых пытанняў і адзначыў, што семінары па гэтых пытаннях будуць праходзіць у будучым на сістэмнай аснове.


Фота Архівы Беларусі

уверх