Прадстаўнік МУС аб прафілактыцы наркаманіі і прадухіленне нарказлачынстваў

16 снежня 2022 г. у Міністэрстве юстыцыі адбылася сустрэча работнікаў цэнтральнага апарата з намеснікам начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Гарадзецкім Сяргеем Аляксандравічам на тэму «Прафілактыка наркаманіі і прадухіленне нарказлачынстваў».

У сваім уступным слове Сяргей Аляксандравіч расказаў аб асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, аб актуальных выкліках і задачах у рабоце па спыненню нарказлачынстваў, прывёў статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць работу па барацьбе з нарказлачыннасцю, найбольш рэзанансныя выпадкі раскрыцця злачынных схем і затрымання злачынцаў.

"Наркаманія з'яўляецца глабальнай праблемай сучаснасці, якая ўплывае на асновы нацыянальнай і дэмаграфічнай бяспекі любой дзяржавы", - адзначыў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў і асабліва падкрэсліў, што для паспяховага прадухілення нарказлачынстваў і эфектыўнага процідзеяння наркаманіі неабходна комплексная работа, якая прадугледжвае не толькі актыўнае ўзаемадзеянне з боку дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, але і патрабуе адпаведнай прафілактычнай, тлумачальнай і выхаваўчай работы на ўзроўні сям'і.

Другая частка мерапрыемства была пабудавана ў фармаце дыялогу, у рамках якога ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні міжнароднага вопыту барацьбы з нарказлачынствамі, удасканалення нарматыўнай базы ў сферы супрацьдзеяння незаконнаму распаўсюджванню наркотыкаў, практычныя аспекты прафілактыкі наркаманіі сярод моладзі.
уверх