Віншаванне Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі з Днём народнага адзінства

Паважаныя калегі, работнікі і ветэраны органаў юстыцыі!


Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы.

Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла выдужаць у гады Вялікай Айчыннай вайны, умацаваць беларускую дзяржаўнасць і незалежнасць.

Ва ўсе часы галоўным для Беларусі было яднанне
народа - гістарычная аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню. Мы па праве ганарымся многімі пакаленнямі сваіх продкаў, якія ўпісалі незабыўныя старонкі ў летапіс ратных перамог і працоўных здзяйсненняў беларускага народа.

І сёння ад нашай згуртаванасці, адказнасці
і ўзаемапавагі, ад нашай грамадзянскай салідарнасці залежыць будучыня Рэспублікі Беларусь, поспех развіцця краіны і дабрабыт грамадства. Мы павінны быць вартыя подзвігу сваіх продкаў, правільна захоўваць гістарычную памяць і сумленна служыць на карысць Айчыны.

У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і згоды!

 

Міністр юстыцыі
Рэспублікі Беларусь                                                                                                           С.М.Хаменка

17 верасня 2022 года
уверх