Круглы стол на тэму «Сучасныя магчымасці ўрэгулявання спрэчак, якія вынікаюць са шлюбна-сямейных адносін»
Напярэдадні Дня народнага адзінства 16 верасня ў г. Мінску праводзіцца круглы стол "Сучасныя магчымасці ўрэгулявання спрэчак, якія вынікаюць са шлюбна-сямейных адносін".
Арганізатарамі выступілі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", УПУ "Цэнтр "Медыяцыя і права" і Беларуская натарыяльная палата.
У мерапрыемстве таксама прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, органаў прымусовага выканання, Мінскага абласнога суда, ДУП "Нацыянальнае кадастравае агенцтва".
Звяртаючыся да ўдзельнікаў круглага стала начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Дыяна Падлеская падкрэсліла асаблівую ролю медыяцыі ва ўрэгуляванні сямейных канфліктаў з мэтай стварэння ў грамадстве найбольш спрыяльных умоў для захавання сям'і і зберажэння сямейных каштоўнасцей.
Важным і эфектыўным крокам бачыцца сумесная работа медыятараў і ўсіх зацікаўленых ведамстваў, а таксама прынцыповая падтрымка гэтага напрамку.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі асаблівасці афармлення шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і падзелу маёмасці, дагавораў сурагатнага мацярынства, прававыя аспекты медытатыўных пагадненняў, якія заключаюцца пры правядзенні сямейных медыяцый, а таксама асаблівасці разгляду спраў па спрэчках, звязаных з выхаваннем дзяцей і выканання пагадненняў аб дзецях у рамках заканадаўства аб выканаўчым вядзенні.
У ходзе дыскусіі вызначаны далейшыя шляхі ўзаемадзеяння зацікаўленых у пытаннях урэгулявання спрэчак, якія вынікаюць са шлюбна-сямейных адносін.