Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Беларускай асацыяцыі танца

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 13 ліпеня 2021 г. здзейснена дзяржаўная рэгістрацыя Беларускай асацыяцыі танца (скарочаная назва – Асацыяцыя танца).

Беларуская асацыяцыя танца з’яўляецца асацыяцыяй па відах спорту, створанай з удзелам грамадскіх аб’яднанняў, і будзе распаўсюджваць сваю дзейнасць на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная асацыяцыя створана ў мэтах развіцця і папулярызацыі танцавальнага спорту, спартыўных бальных танцаў ў Рэспубліцы Беларусь, аб’яднання і каардынацыі дзейнасці юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у Беларускую асацыяцыю танца.

уверх