Праграмны комплекс "Адно акно". Намечаны шляхі ўдасканалення
16 мая 2023 года адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі і рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" па пытаннях функцыянавання праграмнага комплексу "Адно акно" версіі 3.0.
Галоўныя спецыялісты ўпраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы Міністэрства юстыцыі Уладзіслава Сафонава і Юлія Саланавіч азнаёміліся з тэхнічнымі магчымасцямі праграмнага комплексу і абмеркавалі праблемныя пытанні, выяўленыя Міністэрствам юстыцыі падчас маніторынгаў.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб дапрацоўцы новай версіі праграмнага комплексу "Адно акно" па асобных напрамках.
