Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Асацыяцыі «Інфармацыйная бяспека»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 5 сакавіка 2021 г. здзейснена дзяржаўная рэгістрацыя Асацыяцыі «Інфармацыйная бяспека» (скарочаная назва – Асацыяцыя «Інфармацыйная бяспека»).
Заснавальнікамі названай вышэй асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў выступілі Беларускае грамадскае аб’яднанне дэмаграфічнай бяспекі, Беларускае грамадскае аб’яднанне «Пазітыўны рух», Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё», Грамадскае аб’яднанне «Беларускае педагагічнае таварыства» і Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства псіхолагаў».
Дадзеная асацыяцыя грамадскіх аб’яднанняў будзе распаўсюджваць сваю дзейнасць на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Асацыяцыя «Інфармацыйная бяспека» створана ў мэтах аказання садзейнічання процідзеянню распаўсюджвання негатыўнага кантэнту ў інфармацыйнай прасторы, кансалідацыі намаганняў грамадскасці, а таксама зацікаўленных арганізацый ў развіцці самарэгуляцыі інфармацыйнай супольнасці Беларусі.
