Пытанні кампенсацыі ўрону, прычыненага злачынствамі дзяржаве, абмяркоўвалі ў Мінюсце
У Міністэрстве юстыцыі пад старшынствам кіраўніка ведамства прайшла нарада па пытанні "Аб арганізацыі забеспячэння максімальнага выканання выканаўчых дакументаў аб кампенсацыі ўрону, прычыненага злачынствамі дзяржаве".
Тэма прымусовага выканання рашэнняў судоў востра ўзнімалася Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у час даклада Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі ў красавіку гэтага года.
«Запазычанасць у бюджэт павінна быць жалезабетонна выканана. І Вы, як генерал, лепей, чым хто-небудзь, павінны разумець, што гэта павінна быць вырашана. Гэта пакаранне, прынятае судом», - адзначыў Прэзідэнт, звяртаючыся да Міністра.
Разгледжаныя сёння праблемы непасрэдна звязаны з задачамі, якія пастаўлены перад органамі прымусовага выканання па павелічэнні спаганяемых сум і максімальнаму выкананню патрабаванняў выканаўчых дакументаў. Кампенсацыя ўрону, прычыненага злачынствамі дзяржаве, з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці органаў прымусовага выканання.
Для ўдзелу ў нарадзе былі запрошаны прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў.
У ходзе абмеркавання пытанняў парадку дня Сяргей Хаменка адзначыў, што па выніках сённяшняй нарады павінны быць вызначаны канкрэтныя тэрміны выканання даручэнняў, а таксама ўзгоднены асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння з адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі. "Калі чалавек павінен дзяржаве, то першапачаткова да яго неабходна прымяняць увесь пакет абмежавальных мер", - падкрэсліў Міністр.
Намеснікам Міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі Генадзем Казакевічам прапанавана пашырыць паўнамоцтвы судовых выканаўцаў, надзяліўшы іх кампетэнцыяй прамога дзеяння, г.зн. магчымасцю абмежаванняў даўжніка ў яго правах, выключыўшы гэтае пытанне з кампетэнцыі судоў.
Анатоль Васільеў, намеснік Старшыні Следчага камітэта, звяртаючыся да прысутных, абазначыў асноўныя напрамкі па ўдасканаленню дзейнасці дзяржаўных органаў, якія ўзаемадзейнічаюць у рамках выканаўчага вядзення.
Начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Генеральнай пракуратуры Юрый Гарошка расказаў аб тым, што ў рамках прынятых калегіяй Генеральнай пракуратуры рашэнняў будзе праведзена работа па пошуку аптымальных рашэнняў з мэтай максімальнага спагнання ўрону на карысць дзяржавы ад прыступнай дзейнасці грамадзян.
Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда - старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Сяргей Кандрацьеў запэўніў, што судамі будзе аказвацца садзейнічанне па аператыўным разглядзе ўнесеных судовымі выканаўцамі прадстаўленняў.
Са справаздачамі таксама былі заслуханы начальнікі ўпраўленняў прымусовага выканання галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка нагадаў, што працэс кантролю выканання даручэнняў па выканаўчым вядзенні неабходна паставіць на "ручное кіраванне" і па кожнай справе прымаць увесь комплекс мер, прадугледжаных заканадаўствам.
На заканчэнне нарады ён падзякаваў удзельнікам мерапрыемства і выказаў упэўненасць, што вынікі пасяджэння будуць садзейнічаць умацаванню міжведамаснага супрацоўніцтва і павышэнню эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў у рамках рэалізацыі даручэння Прэзідэнта краіны па максімальнай кампенсацыі ўрону, прычыненага злачынствамі дзяржаве.
