Зварот Міністра юстыцыі С.Н.Хаменкі ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты,

удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане,

ветэраны лакальных канфліктаў!

 

15 лютага 2022 года ў рамках Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў мы адзначаем 33-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

З гонарам выканаўшы свой воінскі абавязак, многія з воінаў-інтэрнацыяналістаў прысвяцілі далейшы лёс служэнню беларускаму народу ў органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі, натарыяце і адвакатуры, стаўшы на абарону Закона, правоў і свабод грамадзян нашай краіны.

У гэты дзень мы ўспамінаем не толькі ветэранаў вайны ў Афганістане, але і суайчыннікаў, якія бралі ўдзел у дзясятках узброеных канфліктаў па ўсім свеце. Тысячы беларускіх салдат выконвалі інтэрнацыянальны абавязак за мяжой. Тамака выяўляліся самыя лепшыя якасці нашых ваяроў - мужнасць, патрыятызм, устойлівасць і бязмежная адвага. Мы ў вялікім абавязку перад тымі, хто з годнасцю і гонарам, часам коштам уласнага жыцця выконваў загад Радзімы.

Дзякуй усім воінам-інтэрнацыяналістам за подзвіг і мужнасць. Гонар вам і слава! Мы ганарымся вамі! Няхай заўсёды на нашай зямлі будуць мір, парадак, спакой і дабрабыт.

Шчыра жадаю вам, вашым родным і блізкім шчасця, моцнага здароўя, поспехаў у справах і пачынаннях на карысць роднай Айчыны!

 

Міністр юстыцыі

Рэспублікі Беларусь                               С.Н.Хаменка

уверх