Беларуская рэспубліканская федэрацыя электроннага спорту і спартыўна-прыкладных тэхналогій зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Маладзёжнае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская федэрацыя электроннага спорту і спартыўна-прыкладных тэхналогій».
Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
папулярызацыя сярод падлеткаў і моладзі электроннага спорту як масавага віду спорту, які прапагандуе агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы лад жыцця;
павышэнне адукацыйнага ўзроўню падлеткаў і моладзі з дапамогай электроннага спорту для асваення імі найноўшых прыкладных інфармацыйных і камп’ютэрных тэхналогій;
інтэграцыя ў грамадстве, прафесійная падрыхтоўка, садзейнічанне выяўленню адоранай і таленавітай моладзі і падлеткаў для інавацыйных галін праз удзел у спаборніцтвах па электронным спорце;
сацыяльная адаптацыя дзяцей і моладзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (інваліднасцю) пры дапамозе электроннага спорту і спартыўна-прыкладных тэхналогій.
