Памятаць аб подзвігу кожнага нашага суайчынніка

15 лютага ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі праведзены тэматычныя заняткі інфармацыйна-асветніцкай накіраванасці.

Лектар - старшы навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандра Кузняцова-Ціманава - на прыкладзе лёсаў нашых суайчыннікаў расказала пра ваенныя канфлікты, у якіх яны бралі ўдзел у ХХ стагоддзі, прадэманстравала ўнікальныя фатаграфіі і дакументы, сабраныя ёю ў рамках даследавання дадзенай тэмы.

«У сілу маштабу і працягласці баявых дзеянняў менавіта вайна ў Аўганістане і сёння ў грамадскай свядомасці часцей за ўсё асацыюецца з подзвігам воінаў-інтэрнацыяналістаў. Значна менш простаму абывацелю вядома аб ураджэнцах Беларусі, якія, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, бралі ўдзел у ваенных канфліктах у Карэі, Алжыры, Егіпце, Емене, В'етнаме, Сірыі, Анголе, Мазамбіку, Эфіопіі, Бангладэшы, Лаосе, Ліване і шэрагу іншых дзяржаў. Але мы абавязаны ведаць і памятаць аб подзвігу кожнага нашага суайчынніка», - адзначыла Аляксандра Уладзіміраўна.

Напрыканцы мерапрыемства яна дала разгорнутыя адказы на пытанні работнікаў Міністэрства юстыцыі, якія, у тым ліку, датычыліся практыкі ўвекавечання памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у рэспубліцы і за мяжой, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў занятку таксама выклікалі спецыяльна складзеныя лектарам пералікі твораў мастацкай літаратуры і кінафільмаў, звязаных з тэмай удзелу беларусаў-інтэрнацыяналістаў у ваенных канфліктах другой паловы ХХ стагоддзя.

уверх