Міністэрствам юстыцыі прынята пастанова, якая дэталізуе склад справаздачных звестак грамадскіх аб'яднанняў і фондаў.

     Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 7 снежня 2021 г. прынята пастанова № 209 «Аб змяненні пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 г. № 153-1». Гэта пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 14 снежня 2021 года.
   У развіццё артыкула 92 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165-З «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці і фінансаванні распаўсюджвання зброі масавага паражэння» пастановай Міністэрства юстыцыі ад 30 кастрычніка 2020 г. № 153-1 вызначаны склад, парадак захоўвання і давядзення да ўсеагульнага ведама грамадскімі аб'яднаннямі і фондамі справаздачы аб іх дзейнасці, аб паступленні і расходаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці ‑ звестак, неабходных для прыняцця мер па прадухіленні фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансаванні распаўсюджвання зброі масавага паражэння. Пастановай Міністэрства юстыцыі ад 7 снежня 2021 г. № 209 ажыццёўлена дадатковая дэталізацыя гэтага складу звестак з улікам практыкі прымянення.
        У прыватнасці, грамадскім аб'яднанням і фондам неабходна будзе прадастаўляць у рэгіструючыя органы інфармацыю не толькі аб мерапрыемствах, праведзеных у статутных мэтах, але і ўказваць мэты і змест, удзельнікаў такіх мерапрыемстваў, у тым ліку журналістаў, блогераў, мадэратараў суполак у сацыяльных сетках.
       Інфармацыя аб паступленні грашовых сродкаў і іншай маёмасці павінна будзе змяшчаць, у тым ліку звесткі аб:
паступленнях ад замежных і міжнародных арганізацый з указаннем звестак аб гэтых арганізацыях, а таксама сум грашовых сродкаў і канкрэтнай маёмасці;паступленнях, атрыманых у якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
      Дэталізавана інфармацыя аб расходаванні грамадскімі аб'яднаннямі і фондамі грашовых сродкаў і іншай маёмасці. Яна дадаткова павінна будзе змяшчаць звесткі аб выкарыстанні грашовых сродкаў і іншай маёмасці (з указаннем сум і мерапрыемстваў), якія паступілі:
- у якасці ўступных і членскіх узносаў;
ад праведзеных лекцый, выставак, спартыўных і іншых мерапрыемстваў;
- у якасці даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці;
- у якасці добраахвотных ахвяраванняў;
ад замежных і міжнародных арганізацый;
- у якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі;
- з іншых крыніц.
    Акрамя таго, пастановай вызначана, што ў выпадку, калі інфармацыя (справаздача) аб сваёй дзейнасці і аб паступленні і расходаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі або на афіцыйным сайце грамадскага аб'яднання, фонду, то органам юстыцыі павінны будуць паведамляцца даныя аб канкрэтным сродку масавай інфармацыі (выпуск, дата, нумар) або аб поўнай спасылцы на адпаведны інтэрнэт-адрас.

Дакумент афіцыйна апублікаваны на сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W22137421&p1=1&p5=0


уверх