Міністр юстыцыі наведаў аддзел прымусовага выканання Чашніцкага раёна і натарыяльную кантору г. Новалукомля Віцебскай вобласці.

9 ліпеня 2021 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выязныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання Чашніцкага раёна і натарыяльнай канторы г. Новалукомля Віцебскай вобласці. На сустрэчах прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Канапелька С.П. і галоўны судовы выканаўца па Віцебскай вобласці Каржоў А.І.

         У ходзе наведвання аддзела прымусовага выканання Чашніцкага раёна Міністр юстыцыі правёў рабочую нараду з судовымі выканаўцамі, у ходзе якога былі разгледжаны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і другіх выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання сум па выканаўчых дакументах у даход дзяржавы. Галоўны судовы выканаўца па Віцебскай вобласці Аляксей Каржоў паведаміў Міністру аб папярэдніх выніках работы органаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці за 1-е паўгоддзе 2021 года.

         Наведваючы Чашніцкі рэгіён, Міністр азнаёміўся таксама з работай натарыяльнай канторы г. Новалукомля, запатрабаванасцю паслуг натарыусаў з боку насельніцтва, а таксама абмеркаваў бягучыя пытанні па аказанні натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям у сельскай мясцовасці, у тым ліку ў сувязі з уступленнем у сілу змяненняў у заканадаўстве, якія звязаны з перадачай натарыусам асобных функцый сельскіх (пасялковых) выканаўчых камітэтаў.

уверх