Першым намеснікам Міністра юстыцыі вывучана дзейнасць службаў "адно акно" г. Мінска
13 - 14 красавіка 2022 г. першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава наведала з працоўным візітам службы "адно акно" адміністрацый раёнаў г. Мінска.
У ходзе візіту абмеркаваны пытанні, якія датычацца функцыяналу службы, арганізацыі работы па прыёму і выдачы дакументаў грамадзянам і суб'ектам гаспадарання, аказання ім кансультатыўнай дапамогі пры падрыхтоўцы дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, а таксама пытанні міжведамаснага ўзаемадзеяння і інфармацыйнага забеспячэння.
Наталляй Філіпавай дадзена ацэнка дзейнасці кожнай службы па рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно", унесены шэраг прапаноў па далейшым удасканаленні дадзенага кірунку працы.
Улічваючы спецыфіку сталічнага рэгіёну, па выніках маніторынгу першым намеснікам Міністра юстыцыі прапанавана правесці семінар-нараду з прадстаўнікамі мясцовых адміністрацый раёнаў у г. Мінску і службаў "адно акно" ў мэтах абмеркавання перспектыў развіцця службаў і паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва.
