Віншаванне Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі з Днём Канстытуцыі
4 сакавіка 2022 года на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці Кіраўнік дзяржавы падпісаў Рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю краіны. Сімвалічным з'яўляецца ўступленне ў сілу абноўленага Асноўнага Закона 15 сакавіка - у Дзень Канстытуцыі.
У найноўшай гісторыі краіны гэтае свята стала сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства на нашай зямлі.
З'яўляючыся Асноўным Законам, менавіта Канстытуцыя вызначае правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, гарантуючы іх найвышэйшую каштоўнасць у сучасным грамадстве. Увасобіўшы ў сабе гістарычны досвед станаўлення беларускай дзяржаўнасці, яна дазволіла беларускаму народу самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці. Закладзены ў ёй фундамент усёй прававой сістэмы дзяржавы стварае ўмовы, якія забяспечваюць дастойнае жыццё і працвітанне грамадзян.
Не толькі развіццё грамадскіх адносін, але і з'яўленне новых выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы сталі падставай для вынясення пытання аб змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю на ўсенароднае абмеркаванне і рэспубліканскі рэферэндум.
27 лютага народ Беларусі зрабіў свой выбар на карысць стабільнага развіцця дзяржавы, захавання гістарычнай памяці і традыцыйных асноў нашага грамадства.
Сёння задача органаў юстыцыі - рэалізаваць прынятае на рэферэндуме рашэнне, забяспечыўшы непахіснасць асноў беларускай дзяржаўнасці, захаванне законных інтарэсаў, правоў і свабод грамадзян.
Паважаныя калегі, работнікі і ветэраны органаў і ўстановаў юстыцыі! Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
У гэты святочны дзень жадаю ўсёй юрыдычнай супольнасці моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, шчасця і дабрабыту, а нашай суверэннай Беларусі - міру і працвітання!
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.Н.Хаменка
