Дзень маці ў Міністэрстве юстыцыі

Па-сапраўднаму залатая восень зайграла сёння яркімі фарбамі за акном, шчодра адорваючы зямлю цёплымі сонечнымі промнямі.

Святочны настрой, яркае святло ўсмешак і душэўную цеплыню дарылі ў Дзень маці мужчыны Міністэрства юстыцыі жаночай палове свайго калектыву. Раніцай на ўваходзе ў адміністрацыйны будынак ганаровая варта ў гусарскім адзенні сустракаў працаўніц цэнтральнага апарата з кветкамі і віншавальнымі паштоўкамі. А на святочным мерапрыемстве, якое прайшло крыху пазней у актавай зале міністэрства, музычныя віншаванні гучалі ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь».

Перад пачаткам мерапрыемства з цёплымі і шчырымі словамі віншавання да жаночага калектыву звярнуўся Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. «Як Дзень жанчын 8 сакавіка, так і Дзень маці 14 кастрычніка, не павінныя быць адзінкавымі святамі, калі мы спяшаемся павіншаваць лепшую палову чалавецтва. Для ўсіх жанчын, усіх маці кожны дзень у годзе павінен быць святам, калі мы дорым ім свой клопат, цяпло і пяшчоту, гаворым дзякуй за самы лепшы падарунак - жыццё», - адзначыў Сяргей Хаменка.

Ён падкрэсліў, наколькі важная і адказная місія ляжыць на плячах жанчын, якіх тытанічных намаганняў стаіць нараджэнне і выхаванне нават аднаго дзіцяці, не гаворачы ўжо аб шматдзетных маці, якія сваёй нястомнай паўсядзённай працай і клопатам уносяць неацэнны ўклад у будучыню Беларусі.

Міністр юстыцыі пажадаў усім мамам, сучаснасным і будучым, душэўных сіл, жыццёвай мудрасці, анёльскага цярпення і вялікага жаночага шчасця.

уверх