Сяргей Хаменка: дробязяў у праблемных пытаннях грамадзян быць не павінна
У графіцы Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі субота 14 мая была прысвечана рабоце са зваротамі грамадзян. У першай палове дня адбылася прамая тэлефонная лінія, на якую датэлефанаваліся сем чалавек з розных рэгіёнаў рэспублікі.
Праблемныя пытанні, якія хвалявалі грамадзян, датычыліся дзейнасці судоў, адвакатуры, органаў унутраных спраў і прымусовага выканання. Па некаторых з іх Міністрам юстыцыі былі дадзены тлумачэнні падчас прамой лініі. Звароты, якія адносяцца да кампетэнцыі судовых органаў і міліцыі, па даручэнні Сяргея Хаменкі былі накіраваныя па падведамнасці ў адпаведныя інстанцыі.
Пасля правядзення прамой тэлефоннай лініі адбыўся "пазапланавы" асабісты прыём грамадзян. Дзве жыхаркі Магілёва вымушаныя былі звярнуцца да кіраўніка Міністэрства юстыцыі са сваімі праблемамі, вырашыць якія ім не ўдавалася на мясцовым узроўні ўжо не адзін год. Адна з іх, Анастасія, беспаспяхова абівала парогі розных устаноў у спробах даказаць сваяцтва са сваёй роднай маці, у напісанні прозвішча якой розныя рэгіструючыя органы дапускалі недакладнасці пры выдачы праваўстанаўліваючых дакументаў. Іншая жыхарка абласнога цэнтра, Яўгенія, з'яўляючыся шматдзетнай маці, не змагла скарыстацца сваім правам на атрыманне субсідыі пры будаўніцтве жылля па незалежных ад яе прычынах, а пры афармленні чэкаў «Жыллё» на яе імя асобнымі службовымі асобамі былі дапушчаныя парушэнні парадку запаўнення.
Кіраўніцтву галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Міністрам юстыцыі былі дадзены даручэнні дэталёва разабрацца ва ўсіх агучаных падчас прыёму пытаннях, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і кіравання. Сяргей Хаменка адзначыў, што дробязей у праблемных пытаннях грамадзян быць не павінна, таксама як і не павінна быць абыякавасці і фармалізму ў дзейнасці службовых асоб на месцах.
